Знаёмства першакурснікаў са СНДЛ факультэта
5 верасня 2019 года на першым курсе філалагічнага факультэта прайшла прэзентацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.
Знаёмства першакурснікаў са СНДЛ факультэта
5 верасня 2019 года на першым курсе філалагічнага факультэта прайшла прэзентацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.
Намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц пазнаёміла студэнтаў з навуковымі кіраўнікамі СНДЛ факультэта, расказала пра асаблівасці працы кожнай з 4-х лабараторый, паведаміла пра перамогі і навуковыя дасягненні іх удзельнікаў і выпускнікоў, пазначыла перспектывы і магчымасці для навічкоў.
Сярод першакурснікаў знайшліся тыя, для каго гэта інфармацыя аказалася запатрабаванай і чаканай.
Віншуем папаўненне СНДЛ факультэта з пачаткам навуковага шляху!
Даведка: На факультэце дзейнічаюць 4 навукова-даследчыя лабараторыі:
1. “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” (навуковы кіраўнік – дац. Наталля Пятроўна Лобань);
2. “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – дац. Наталля Віктараўна Заяц);
3. “Лингвокультурологический аспект изучения русского языка в вузе и школе” (навуковы кіраўнік – дац. Людміла Аляксандраўна Бяссонава);
4. “Духовно-нравственный потенциал и художественные особенности выдающихся произведений литературы США” (навуковы кіраўнік – праф. Таццяна Яўгенаўна Камароўская).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя