Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by 


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

События
Средства выражения экспрессивности в языке и речи

 

  

Прадмет даследавання – сродкі выражэння экспрэсіўнасці (эмацыянальнасці, ацэначнасці, вобразнасці) ў мове і маўленні.

Аб’ект даследавання – вуснае і пісьмовае маўленне (мастацкія, публіцыстычныя і інш. тэксты), інтэрнэт-сайты, лексікаграфічныя крыніцы.

Мэта – комплекснае даследаванне лексічных і фразеалагічных сродкаў выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні ў семантыка-функцыянальным, лексікаграфічным і метадычным аспектах.

Асноўныя задачы:

  • даследаваць экспрэсіўны лексічны і фразеалагічны фонд сучаснай беларускай літаратурнай мовы,
  • у працэсе даследавання правесці збор і аналіз фактычнага матэрыялу на якасна новым узроўні, выкарыстоўваючы разнастайныя метады даследавання (апісальны ў спалучэнні з прыёмамі філалагічнага каментарыю тэксту, параўнальна-супастаўляльны метад, метад семнага (кампанентнага) аналізу, статыстычны (комплексны) метад з элементамі анкетавання),
  • на матэрыяле вусных і пісьмовых крыніц прааналізаваць асаблівасці функцыянавання лексічных і фразеалагічных сродкаў выражэння як узуальных, так і аказіянальных экспрэсіўных значэнняў ва ўзаемасувязі з вырашэннем пэўных стылістычных задач і пытанняў культуры маўлення,  
  • правесці класіфікацыю, даць тэматычную і лексіка-семантычную характарыстыку сродкаў выражэння экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці, выявіць іх стылістычныя функцыі,
  • выпрацаваць методыку выяўлення і апісання (аналізу) лексічных і фразеалагічных сродкаў выражэння экспрэсіўнасці  ў мове і маўленні, прапанаваць мадэль тыпалогіі, структуравання адпаведных моўных адзінак,
  • правесці лексікаграфічную апрацоўку сабранага фактычнага матэрыялу,
  • даць канкрэтныя метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні даследаванага  фактычнага матэрыялу (распрацоўка практычных заданняў, слоўнікаў і г.д.).

Практычная значнасць даследавання і мяркуемыя вынікі. Практычная значнасць даследавання заключаецца ў выкарыстанні яго асноўных вынікаў пры далейшай распрацоўцы тэорыі экспрэсіўнасці (канатацыі), мовы мастацкіх твораў, праблем семантыкі, пытанняў культуры маўлення і функцыянальнай стылістыкі, пытанняў лексікаграфіі ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Матэрыялы  даследавання знойдуць сваё прымяненне пры стварэнні слоўнікаў беларускай мовы, пры напісанні падручнікаў і дапаможнікаў новага пакалення для студэнтаў і школьнікаў.

Вынікі работы ў 2021 - 2022 навучальным годзе

Вынікі работы ў 2020 - 2021 навучальным годзе

Вынікі работы ў 2019 - 2020 навучальным годзе

Вынікі работы ў 2018 - 2019 навучальным годзе