X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Язык и межкультурные коммуникации»
24 кастрычніка 2025 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Язык и межкультурные коммуникации», у якой прынялі ўдзел звыш 100 вучоных з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Кітая, Славакіі і Украіны.
На пленарным пасяджэнні выступілі навукоўцы з Беларусі і Расіі. Прафесар кафедры рускай і замежнай літаратуры Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы, доктар філалагічных навук, дацэнт Гульчыра Талгатаўна Гарыпава прадставіла даклад «Современная “полидомная” литература России: транслингвальная vs транскультурная».
Загадчык кафедры філалогіі і лінгвакультуралогіі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Юлія Мікалаеўна Кандракова выступіла з дакладам «Билингвизм как способ русско-еврейской транскультурации в литературе ХХ века».
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады вучоных нашага ўніверсітэта – доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай і замежнай літаратуры Тарасавай Тамары Мікалаеўны «Бунт героя і абсурд светабудовы ў рамане А. Камю “Чужаніца”» і доктара філалагічных навук, прафесара кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Чайкі Наталлі Уладзіміраўны «Выкарыстанне штучнага інтэлекту пры вывучэнні курса “Параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў”».
Удзельнікі канферэнцыі выступілі з дакладамі па актуальных праблемах сучаснай лінгвістычнай навукі на 7 секцыях і 2 падсекцыях.
X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Язык и межкультурные коммуникации» стала інавацыйнай пляцоўкай, на якой гуманітарыі з розных краін змаглі абмеркаваць агульныя для іх праблемы, вызначыць шляхі далейшых, у тым ліку і сумесных, даследаванняў, ацаніць перспектывы развіцця сучаснага мовазнаўства.
Па матэрыялах канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя