Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Язык и межкультурные коммуникации»

2025-10-24

24 кастрычніка 2025 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Язык и межкультурные коммуникации», у якой прынялі ўдзел звыш 100 вучоных з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Кітая, Славакіі і Украіны.

На пленарным пасяджэнні выступілі навукоўцы з Беларусі і Расіі. Прафесар кафедры рускай і замежнай літаратуры Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы, доктар філалагічных навук, дацэнт Гульчыра Талгатаўна Гарыпава прадставіла даклад «Современная “полидомная” литература России: транслингвальная vs транскультурная».

Загадчык кафедры філалогіі і лінгвакультуралогіі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Юлія Мікалаеўна Кандракова выступіла з дакладам «Билингвизм как способ русско-еврейской транскультурации в литературе ХХ века».

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады вучоных нашага ўніверсітэта – доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай і замежнай літаратуры Тарасавай Тамары Мікалаеўны «Бунт героя і абсурд светабудовы ў рамане А. Камю “Чужаніца”» і доктара філалагічных навук, прафесара кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Чайкі Наталлі Уладзіміраўны «Выкарыстанне штучнага інтэлекту пры вывучэнні курса “Параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў”».

Удзельнікі канферэнцыі выступілі з дакладамі па актуальных праблемах сучаснай лінгвістычнай навукі на 7 секцыях і 2 падсекцыях.

X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Язык и межкультурные коммуникации» стала інавацыйнай пляцоўкай, на якой гуманітарыі з розных краін змаглі абмеркаваць агульныя для іх праблемы, вызначыць шляхі далейшых, у тым ліку і сумесных, даследаванняў, ацаніць перспектывы развіцця сучаснага мовазнаўства.

Па матэрыялах канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў.