Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Віншуем з перамогай удзельнікаў СНДЛ “Канатацыя і кантэкст” у конкурсе даследчых праектаў!

2021-04-30

27 красавіка 2021 года студэнты 2 курса (гр. 310119, 310219), удзельнікі СНДЛ “Канатацыя і кантэкст”,  занялі 1 месца ў конкурсе даследчых праектаў з міжнародным удзелам, які праходзіў у рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ.

Праект быў выкананы пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, кандыдата філалагічных навук Наталлі Пятроўны Лобань. Слова – пераможцам:

– Мы ўпершыню ўдзельнічалі ў конкурсе студэнцкіх праектаў. Хаця гэта не першы конкурс, у якім прымае ўдзел наша СНДЛ “Канатацыя і кантэкст”. Два гады таму назад мы, напрыклад, удзельнічалі ў конкурсе “Лепшая СНДЛ БДПУ” і не безвынікова: занялі 2 месца; была перамога і ў конкурсе “Студэнт года БДПУ”. Таму вопыт удзелу ў конкурсах у нас ужо ёсць. У гэтым годзе быў прадстаўлены праект “Беларуска-рускі візуальны слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў г. Мінска”. На мэце было стварэнне такога Слоўніка, які б стаў не толькі лексікаграфічным, а і ўнікальным культурна-сацыяльным праектам. Слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў ствараецца ўпершыню, адлюстроўвае найменні, якія  да гэтага не фіксаваліся ні адным слоўнікам ў сферы беларускай лексікаграфіі. Што такое неафіцыйныя мікратапонімы? Гэта назвы дробных унутрыгарадскіх аб'ектаў: вуліц, плошчаў,  асобных дамоў, магазінаў, кафэ, рэстаранаў, якія выкарыстоўваюцца ў вусным маўленні жыхароў горада Мінска. Напрыклад: АлмазНацыянальная бібліятэка Беларусі,  Вароты горада – два будынкі па вуліцы Кірава, Лош-Анджэлес – мікрараён «Лошыца», Чырвоны касцёл –Касцёл Святых Сымона і Алены. Побач з назвамі ў Слоўніку размяшчаецца  візуальная выява гарадскога аб’екта. На нашу думку, Слоўнік будзе цікавы і  карысны жыхарам г. Мінска і яго гасцям: замежным студэнтам, якія таксама навучаюцца і ў нашым універсітэце, вандроўнікам, аматарам спартыўных мерапрыемстваў, усім, хто цікавіцца культурай сталіцы Беларусі. Матэрыялы для Слоўніка прайшлі апрабацыю і былі прадстаўлены на 5 навукова-практычных канферэнцыях, у тым ліку міжнародных; апублікаваны 6 артыкулаў. Публікацыі выклікалі сапраўдны інтарэс,  у першую чаргу, у студэнцкай моладзі, якая пражывае ў  Мінску. Трэба сказаць, што частка вынікаў праекта ўжо знайшла сваё ўкараненне ў  навуковым і вучэбным працэсе. У перспектыве ў Слоўніку можна падаць транслітарацыю неафіцыйных мікратапонімаў лацінскімі літарамі для замежных гасцей Мінска. Плануецца электронная публікацыя створанага Слоўніка. Хацелася б і друкаваны Слоўнік пабачыць, але на гэта патрэбны фінансавыя сродкі. Думаю, што трэба падумаць наконт гэтага ў далейшым.

У чым карысць канкрэтна нашага праекта?  Горад Мінск – адзін з еўрапейскіх гарадоў, які знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Яго наведваюць і будуць наведваць тысячы гасцей штогод. Няма сумнення, што наш горад з тых гарадоў, які выклікае цікавасць ў гістарычным і культурным аспектах. І галоўная задача такіх праектаў, як «Беларуска-рускі візуальны слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў г. Мінска» – у замацаванні і падтрымцы гэтага высокага статусу на доўгія гады, у захаванні культурна-лінгвістычнай спадчыны для наступных пакаленняў; у аказанні дапамогі замежным гасцям пры вывучэнні як славутых, даўно вядомых, так і новых  мясцін горада Мінска. Вывучэнне тапонімаў і мікратапонімаў важнае і карыснае для самых розных галін навукі: мовы, гісторыі, архітэктуры, культуры.Думаю, што гэта зразумелі і выканаўцы праекта, і тыя, хто нас слухаў, ацэньваў.

У выкананні праекта ўдзельнічаюць студэнты 2 курса філалагічнага факультэта Пяцюк Дар’я, Талочка Ганна, Федарцова Кацярына, Ліхтаровіч Паліна, Чаранкевіч Дар’я. Усе дзяўчаты ужо маюць вопыт публічнага выступлення на канферэнцыях, у тым ліку міжнароднага маштабу, маюць па 2-4 публікацыі ў зборніках навуковых артыкулаў. Таму асаблівых складанасцей пры падрыхтоўцы праекта ў нас не было. Мы рыхтаваліся так, каб быў вынік. Мы верылі ў перамогу. Адзінае, даволі моцна хваляваліся, перажывалі, але гэта хваляванне трымала нас у тонусе і не давала нам расслабіцца. Да таго ж наш праект – ці не адзіная працана беларускай мове, якая была прадстаўлена ў гэтым годзе на Дэкадзе студэнцкай навукі ў БДПУ падчас правядзення конкурсаў. Гэта таксама надало нам нейкай узнёсласці, палётнасці ў час выступлення. Конкурс праводзіўся анлайн па вядомых прычынах, і гэта, напэўна, быў адзіны складаны, чыста тэхнічны, момант у яго правядзенні. Ну і вядома, з хваляваннем чакалі пытанняў ад членаў журы. А іх задавалі ўсім удзельнікам конкурсу не толькі шчодра, а  і карэктна, як кажуць, у тэму. Мы ўдзячныя арганізатарам крнкурсу за высокую ацэнку нашага праекта.

Безумоўна, такія конкурсы дапамагаюць студэнтам вельмі сур’ёзна асэнсаваць сябе, сваю працу, свае магчымасці на больш высокім узроўні, рыхтуюць да сапраўднай навуковай працы, павышаюць іх самаацэнку, умацоўваюць імідж не толькі лабараторыі, на базе якой ствараецца праект, а і факультэта, універсітэта ў цэлым.

Кожны з  удзельнікаў нашага праекта можа з гонарам сказаць: “Я вельмі моцна звязаны з маім горадам, таму што я – яго працяг”,  і гэта сапраўды так, больш таго, кожны з нас ганарыцца тым, што ён беларус, грамадзянін сваёй краіны, частачка горада, які з’яўляецца сталіцай Рэспублікі Беларусь.