Узнагароджаны пераможцы
Узнагароджаны пераможцы
28 красавіка 2017 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў межах Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ–2017.
Прадстаўнікі філалагічнага факультэта прызнаны лепшымі ў чатырох конкурсах:
- Лепшы даклад на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. Ім стаў даклад Марыі Рак “Найноўшая беларуская літаратура ў віртуальнай прасторы: да праблемы ўзаемадзеяння” (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч).
- Лепшая СНДЛ БДПУ. Трэцяе месца заняла СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталля Віктараўна Заяц, старшыня – Марыя Рак).
- Лепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”. У конкурсе перамогу атрымала аўтар 18 публікацый, удзельнік 22 навуковых канферэнцый, уладальнік двух Грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, імянная стыпендыятка Марыя Рак.
- Лепшы кіраўнік НДРС БДПУ. У намінацыі “Асабісты ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі” перамогу атрымала, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Таццяна Яўгенаўна Камароўская.
Сапраўдным трыумфуатарам урачыстасці стала студэнтка выпускнога курса Марыя Рак: яна падымалася на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі тройчы. Спадзяемся, што Дэкада судэнцкай навукі ў БДПУ–2018 стане для філфакаўцаў такой жа паспяховай, як сёлетняя.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя