Уражанні ад стажыроўкі ў Баку
7 снежня 2023 года старшыня СНТ філалагічнага факультэта, старшыня СНДЛ “Літаратура: погляд маладых” Надзея Гурская выступіла са справаздачай аб стажыроўцы ў Бакінскім славянскім універсітэце.
Надзея расказала сваім аднакурснікам і ўдзельнікам лабараторыі “Літаратура: погляд маладых” аб паездцы разам з намеснікам дэкана па навуковай рабоце Алёнай Ігараўнай Жышкевіч у сталіцу Азербайджана. Студэнтка працуе над даследаваннем “Тэма кахання ў творчасці сучасных азербайджанскіх паэтаў”, сабраць матэрыял для якога яна змагла падчас тыднёвай стажыроўкі ў Бакінскім славянскім універсітэце. Там спецыяльна для яе падрыхтавалі тэматычную лекцыю пра азербайджанскую інтымную лірыку.
Надзея падзялілася ўражаннямі ад горада Баку, расказала пра наведаныя мерапрыемствы і экскурсіі, знаёмствы з цікавымі людзьмі…
Справаздача атрымалася змястоўнай, яркай, эмацыянальнай, выклікала вялікую цікавасць у прысутных.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя