СНДЛ філалагічнага факультэта прайшлі пераатэстацыю
5 верасня кіраўнікі студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый філалагічнага факультэта выступілі са справаздачамі аб працы ў 2017–2018 навучальным годзе.
Атэстацыйную камісію ўзначальвала прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава. Навуковыя кіраўнікі СНДЛ факультэта прадставілі мультымедыйныя прэзентацыі-справаздачы, у якіх адначылі найбольш важныя дасягненні маладых вучоных-філолагаў.
У выніку была прызнана паспяховай і прадуктыўнай дзейнасць усіх студэнцкіх лабараторый філалагічнага факультэта:
- СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (кафедра беларускай і замежнай літаратуры, кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Віктараўна Заяц);
- СНДЛ “Духовно-нравственный потенциал и художественные особенности выдающихся произведений литературы США” (кафедра беларускай і замежнай літаратуры, кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Яўгенаўна Камароўская);
- СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” (кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Пятроўна Лобань);
- СНДЛ “Лингвокультурологический аспект изучения русского языка в вузе и школе” (кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Аляксандраўна Бяссонава).


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя