Навуковыя традыцыі
22–23 сакавіка 2018 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская гістарычная літаратура: жанры, характары, праблемы”, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. Яшчэ адна памятная дата, якой прысвечаны выступленні гасцей і ўдзельнікаў навуковага форуму, – 75 год з дня трагедыі Хатыні. Гэтыя дзве даты і прадвызначылі праблемнае поле даследаванняў, агучаных на канферэнцыі.
Прадстаўнічай на акадэмічным мерапрыемстве была дэлегацыя з БДПУ і ў прыватнасці з кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта. Так, на пленарным пасяджэнні з дакладам “Духоўныя скарбы Максіма Гарэцкага” выступіла прафесар кафедры, доктар філалагічных навук Тамара Мікалаеўна Тарасава.
У першы дзень працы на секцыях прагучалі выступленні дацэнтаў Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч, Наталлі Віктараўны Заяц, Аляксандра Іванавіча Лугоўскага, Таццяны Пятроўны Хоміч.
Магчымасць абнародаваць свае навуковыя пошукі, пачуць меркаванне вядомых літаратуразнаўцаў выкарысталі і маладыя даследчыкі: аспіранты кафедры Таццяна Мотрэнка, Віялета Радкевіч, Вера Дайлідка і магістрант Марыя Рак.
Традыцыя супрацоўніцтва кафедры беларускай літаратуры і культуры з Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы даўняя і карысная для абодвух бакоў – як у плане ўзаемнага абмену навуковымі назіраннямі, так і ў плане заўсёды прыемных міжасобасных кантактаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя