Навуковыя дасягненні філалагічнага факультэта ў 2016 годзе
25 студзеня 2017 года на чарговым пасяджэнні Савета факультэта былі падведзены вынікі навукова-даследчай работы за 2016 год.
Сярод найбольш значных навуковых падзей і дасягненняў былі адзначаны наступныя:
- Правядзенне Міжнародных навуковых канферэнцый:
- “Дзясятыя Танкаўскія чытанні” (16 верасня 2016 г.) – кафедра беларускай літаратуры і культуры;
- “А.С.Пушкін і сусветная культура” (20 кастрычніка 2016 г.) – кафедра рускай і замежнай літаратуры.
- Пачатак працы Савета па абароне дысертацый на саісканне вучоных ступеняў кандыдатаў навук па спецыяльнасцях 10.02.01 – беларуская мова; 10.02.02 – руская мова.
- Прысуджэнне вучонай ступені доктара філалагічных навук дацэнту кафедры беларускага мовазнаўства Наталлі Уладзіміраўне Чайцы.
- Атрыманне Гранта Міністэрства адукацыі СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” на распрацоўку навуковай тэмы “Беларусь у сістэме міжкультурных камунікацый” (распрацоўшчыкі: Марыя Рак, Віялета Вашчыліна, навуковы кіраўнік – дац. Н.В.Заяц).
- Прызначэнне студэнтам факультэта стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі (Ганна Курман, Вера Забураева, Юлія Алейнікава).
- Паспяховы ўдзел у Дэкадзе студэнцкай навукі:
- перамога ў конкурсе “Лепшы кіраўнік НДРС БДПУ” загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры дацэнта Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч (дыплом ІІІ ступені);
- перамога праекта UniverCity ў конкурсе стартапаў БДПУ (намінацыя “Лепшы стартап сацыяльнай скіраванасці”).
- Перамога ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь-2016: дыпломы ІІ катэгорыі – магістрант Ганна Курман (навуковы кіраўнік – дац. Н.В.Заяц), выпускнік Яўгенія Пархоменка (навуковы кіраўнік – дац. Н.П.Лобань).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя