Навуковы Workshop “Як падрыхтаваць паспяховы артыкул (на матэрыяле творчасці пісьменнікаў-франтавікоў)”
27 сакавіка 2025 года на філалагічным факультэце ў межах Дэкады студэнцкай навукі адбыўся Навуковы Workshop.
Яго для студэнтаў філалагічнага факультэта, сярод якіх – удзельнікі СНДЛ “Літаратура: погляд маладых”, правялі навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ірына Сяргееўна Мяцеліца і дацэнт Наталля Віктараўна Заяц.
Ірына Сяргееўна не ўпершыню наладжвае ў БДПУ мерапрыемства такога фармату. Прафесійная даследчыца літаратуры, яна дасканала ведае спецыфіку навуковай працы і ўмее папулярна расказаць пра яе студэнтам, натхніць іх на ўласныя пошукі. Так, госця пазнаёміла з дзейнасцю Інстытута літаратуразнаўства, паведаміла пра новыя выданні, актуальныя напрамкі даследаванняў калег, навуковыя мерапрыемствы свайго аддзела.
Уласна Workshop быў накіраваны на тое, каб атрымаць неабходныя звесткі, якія адразу можна прымяніць на практыцы. Удзельнікі сёлетняй майстэрні вывучалі, як напісаць актуальны і чытабельны навуковы артыкул. Аб’ектам для даследаванняў была абрана творчасць пісьменнікаў-франтавікоў. У час святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне падобныя літаратуразнаўчыя працы з’яўляюцца асабліва запатрабаванымі і важнымі. Студэнты замацавалі новыя веды на практыцы: сумесна прыдумалі загалоўкі для некалькіх паспяховых артыкулаў, распрацавалі іх канцэпцыі.
Наколькі паспяховым атрымаўся Навуковы Workshop, пакажа колькасць і якасць студэнцкіх артыкулаў, што, трэба спадзявацца, неўзабаве падрыхтуюць і апублікуюць маладыя літаратуразнаўцы.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя