Навуковая змена
13 сакавіка на факультэце адбылося сумеснае пасяджэнне студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый “Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства” (н.к. – к.ф.н., дацэнт Н.В. Заяц) і “Актуальныя пытанні беларускай лінгвістыкі” (н.к. – к.ф.н., дацэнт Н.П. Лобань). Адкрыў пасяджэнне дэкан факультэта прафесар В.Д. Старычонак, які расказаў пра пачатак сваёй навуковай дзейнасці і пажадаў усім поспехаў на абранай дарозе.
Удзельнікі абедзвюх СНІЛ, студэнты 5-га курса Айгюн Аліева, Вікторыя Габрусевіч, Віялета Вашчыліна, Ганна Едка, Вікторыя Мясцова, Наталля Марфіна, Ксенія Піўнева, Аляксей Любчанка і Ганна Кіслушчанка падзяліліся плёнам сваёй навуковай працы – прапанавалі аўдыторыі змястоўныя даклады на самыя розныя філалагічныя тэмы. Выступленні маладых даследчыкаў суправаджаліся аргінальнымі мультымедыйнымі прэзентацыямі.
У якасці гасцей на пасяджэнні прысутнічалі студэнты 11-й групы на чале з загадчыкам кафедры беларускай літаратуры і культуры І.М. Гоўзіч. Можна спадзявацца, што энергія і эрудыцыя, якую прадэманстравалі ўдзельнікі СНІЛ, стане для першакурснікаў добрым прыкладам для пераймання.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя