Навука – стыль жыцця
Калі чалавек хоча вывучаць мовы і літаратуры краін свету, падтрымліваць стасункі з замежнікамі, ён паступае на філалагічны факультэт. Безумоўна, гэтым магчымасці філолагаў не абмяжоўваюцца: акрамя вучэбнай і творчай дзейнасці, яны прымаюць актыўны ўдзел і ў навуковым жыцці. На нашым факультэце дзейнічаюць 4 навукова-даследчыя лабараторыі, у якіх кожны можа задаволіць свае навуковыя памкненні і дасягнуць пэўных поспехаў.
Студэнткі 31 группы Алена Фендзіч, Уладзіслава Кабушка і Лізавета Тумар з першага курса абралі для сябе СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні”, кіраўніком якой з’яўляецца дацэнт, кандыдат філалагічных навук Наталля Пятроўна Лобань.
25 кастрычніка 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”, актыўнымі ўдзельнікамі якой сталі члены СНДЛ кафедры беларускага мовазнаўства. Урачыстае адкрыццё канферэнцыі пачалося з прывітальных слоў У.Р.Гусакова, А.А.Кавалені, А.А.Лукашанца, І.Л.Капылова, якія вызначылі мэту правядзення навуковага мерапрыемства, пазнаёмілі прысутных з праграмай і пажадалі ўсім прысутным творчага натхнення і плёну ў працы.
Лізавета Тумар: “Наша лабараторыя – цудоўная магчымасць праявіць сябе як навуковец у разнастайных канферэнцыях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Гэта магчымасць дазваляе пашырыць кругагляд, стаць больш адукаваным, пазнаёміцца з навукоўцамі і, безумоўна, зарэкамендаваць сябе як маладога даследчыка. Пры падтрымцы і дапамозе нашага навуковага кіраўніка мы пішам артыкулы, удзельнічаем у канферэнцыях, публікуемся і атрымліваем задавальненне”.
Уладзіслава Кабушка: “Навуковая канферэнцыя – гэта не толькі магчымасць паказаць сябе як даследчык, малады навуковец, але і вялікі шанец пазнаёміцца з таленавітымі і цікавымі людзьмі. Трымаць у руках кнігі І.Л.Капылова, А.А.Лукашанца, М.Р.Прыгодзіча і бачыць аўтараў ўжывую – гэта розныя рэчы! Пасля гутаркі з навукоўцамі атрымліваеш шмат пазітыўных і незабыўных эмоцый, а, галоўнае, адчуваеш упэўненасць у сабе – гэта цікавы і карысны вопыт!”.
Віншуем дзяўчат з чарговым выступленнем і з новымі публікацыямі. А ўсіх філфакаўцаў запрашаем займацца навукай! Падрабязней тут
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя