Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Нашы ў адборачным туры Міністэрства адукацыі рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”

2023-02-02

26–27 студзеня 2023 г. у “Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку” прайшоў адборачны тур Міністэрства адукацыі рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, на якім ад нашага ўніверсітэта быў прадстаўлены праект студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта Ліхтаровіч Паліны, Пяцюк Дар’і, Талочка Ганны, Чаранкевіч Дар’і “Беларуска-рускі візуальны слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў г. Мінска” (кіраўнік – Н.П.Лобань, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, кандыдат філалагічных навук).

У адборачны тур Міністэрства адукацыі ўсяго прайшло 86 моладзевых праектаў з розных УВА Беларусі. Наш праект быў прадстаўлены ў намінацыі “Грамадства і сацыяльная сфера”, дзе была найбольшая колькасць удзельнікаў – 32 праекты.

Два дні студэнты і маладыя вучоныя Беларусі ладзілі выставы сваіх праектаў, з якімі асабіста прыехалі азнаёміцца Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Іванец і яго намеснік А.У. Кадлубай. Фундатарамі конкурсу выступілі такія вядомыя кампаніі, як “А1”, “Атлант”, “Камунарка”, “Амкадор” і інш.

27 студзеня адбылася абарона праектаў і падвядзенне вынікаў. Удзельнікі паспяхова прадставілі свае праекты, але толькі 20 з 86 прайшлі ў фінал конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Пераважна гэта праекты ў такіх сферах, як медыцына, тэхніка, аграрны сектар і IT-тэхналогіі. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і памятныя падарункі.

Нашы дзяўчаты прыгожа і з годнасцю выступілі са сваім праектам, падрыхтавалі яго прэзентацыю, адказалі на ўсе пытанні членаў журы.

Нягледзячы на тое, што наш праект не прайшоў у фінал, конкурсны тур атрымаўся вельмі атмасферны, прынёс шмат пазітыўных момантаў, цікавых знаёмстваў…

26 студзеня тэлевізійны канал “Беларусь 1” асвятляў адборачны тур рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” ў вячэрніх навінах. Убачыць нашых дзяўчат можна па спасылцыhttps://www.tvr.by/news/obshchestvo/chto_predstavlyaet_dvenadtsatyy_sezon_proekta_100_idey_dlya_belarusi_/, а таксама на фотаздымках, размешчаных ніжэй.

Віншуем студэнтаў ЛіхтаровічПаліну, Пяцюк Дар’ю, Талочка Ганну, Чаранкевіч Дар’ю, а таксама Савіч Аліну, якая дапамагала ў стварэнні інтэрактыўнай карты праекта, іх кіраўніка Наталлю Пятроўну Лобань з дастойным удзелам у адборачным туры рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” і жадаем ім не спыняцца на дасягнутых выніках, а рухацца далей, да новых перамог у вучобе, у навуцы, у працы!