Нашы ў адборачным туры Міністэрства адукацыі рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”
26–27 студзеня 2023 г. у “Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку” прайшоў адборачны тур Міністэрства адукацыі рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, на якім ад нашага ўніверсітэта быў прадстаўлены праект студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта Ліхтаровіч Паліны, Пяцюк Дар’і, Талочка Ганны, Чаранкевіч Дар’і “Беларуска-рускі візуальны слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў г. Мінска” (кіраўнік – Н.П.Лобань, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, кандыдат філалагічных навук).
У адборачны тур Міністэрства адукацыі ўсяго прайшло 86 моладзевых праектаў з розных УВА Беларусі. Наш праект быў прадстаўлены ў намінацыі “Грамадства і сацыяльная сфера”, дзе была найбольшая колькасць удзельнікаў – 32 праекты.
Два дні студэнты і маладыя вучоныя Беларусі ладзілі выставы сваіх праектаў, з якімі асабіста прыехалі азнаёміцца Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Іванец і яго намеснік А.У. Кадлубай. Фундатарамі конкурсу выступілі такія вядомыя кампаніі, як “А1”, “Атлант”, “Камунарка”, “Амкадор” і інш.
27 студзеня адбылася абарона праектаў і падвядзенне вынікаў. Удзельнікі паспяхова прадставілі свае праекты, але толькі 20 з 86 прайшлі ў фінал конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Пераважна гэта праекты ў такіх сферах, як медыцына, тэхніка, аграрны сектар і IT-тэхналогіі. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і памятныя падарункі.
Нашы дзяўчаты прыгожа і з годнасцю выступілі са сваім праектам, падрыхтавалі яго прэзентацыю, адказалі на ўсе пытанні членаў журы.
Нягледзячы на тое, што наш праект не прайшоў у фінал, конкурсны тур атрымаўся вельмі атмасферны, прынёс шмат пазітыўных момантаў, цікавых знаёмстваў…
26 студзеня тэлевізійны канал “Беларусь 1” асвятляў адборачны тур рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” ў вячэрніх навінах. Убачыць нашых дзяўчат можна па спасылцыhttps://www.tvr.by/news/obshchestvo/chto_predstavlyaet_dvenadtsatyy_sezon_proekta_100_idey_dlya_belarusi_/, а таксама на фотаздымках, размешчаных ніжэй.
Віншуем студэнтаў ЛіхтаровічПаліну, Пяцюк Дар’ю, Талочка Ганну, Чаранкевіч Дар’ю, а таксама Савіч Аліну, якая дапамагала ў стварэнні інтэрактыўнай карты праекта, іх кіраўніка Наталлю Пятроўну Лобань з дастойным удзелам у адборачным туры рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” і жадаем ім не спыняцца на дасягнутых выніках, а рухацца далей, да новых перамог у вучобе, у навуцы, у працы!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя