НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ АДБЫЎСЯ ФІЛАЛАГІЧНЫ АКВАРЫУМ «АНАМАСТЫЧНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ»
20 красавіка 2023 г. кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вікторыя Міхайлаўна Лухверчык правяла ў межах Дэкады студэнцкай навукі філалагічны акварыум «Анамастычная прастора Беларусі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 2 курса філалагічнага факультэта. Работа студэнтаў была арганізавана ў трох групах, так званых акварыумах. Кожны акварыум выконваў заданні рознага характару: зрабіць схему, скласці асацыятыўную карту, прапанаваць свае тэрміны для абазначэння навуковых паняццяў і г.д. Студэнтам было прапанавана прааналізаваць і дапоўніць класіфікацыі ўласных імён, раскласіфікаваць онімы ў мастацкіх тэкстах, распрацаваць сістэму практыкаванняў для ўрокаў беларускай мовы, а таксама адчуць сябе ўдзельнікамі канферэнцыі, якім неабходна прадставіць атрыманыя вынікі.
Мерапрыемства было скіравана на пашырэнне ведаў праўласныя імёны. Прапанаваныя заданні насілі метадычны і навуковы характар.
Студэнты праявілі цікавасць да праведзенага мерапрыемства, паказалі высокі ўзровень ведаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя