Міжнародная калектыўная манаграфія “Лексікаграфічныя штудыі”
У выдавецтве Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта апублікаваны трэці выпуск міжнароднай калектыўнай манаграфіі “Лексікаграфічныя штудыі” (504 с.), падрыхтаваны ў рамках міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва навукова-даследчай інавацыйнай Лабараторыі аспектнай лексікаграфіі (Расія, Башкірскі дзяржаўны ўніверсітэт, навук. кір. Н.В.Пятаева) і кафедры беларускага мовазнаўства (Беларусь, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, заг. каф. Д.В.Дзятко).
Дадзены выпуск прысвячаецца памяці заснавальніка Уфімскай семантычнай школы, славіста, лексікографа Леаніда Міхайлавіча Васільева (1926−2015 г.) і створанай ім кафедры агульнага і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства (1973−2015).
У кнізе прадстаўлены вынікі даследаванняў калектыву аўтараў з Расіі і Беларусі: абагульняльныя гісторыка-метадалагічныя працы і фрагменты інавацыйных слоўнікаў у кантэксце найбольш перспектыўных парадыгмаў сучаснай лексікаграфіі.
У адным з раздзелаў манаграфіі змешчаны падрыхтаваны загадчыкам кафедры беларускай мовазнаўства БДПУ Д.В.Дзятко гісторыка-метадалагічны агляд беларускай лексікаграфіі за дзевяць стагоддзяў яе існавання з XIII да XXI ст. на матэрыяле шырокага корпуса (больш за 250) слоўнікаў, у якім прадстаўлена навуковая характарыстыка асаблівасцей гістарычнай дынамікі і сучаснага стану слоўнікавага апісання беларускай мовы ў коле праблем усходнеславянскага мовазнаўства, прапанаваны аналіз развіцця парадыгмаў слоўнікавага апісання сістэмы беларускай мовы, вызначаны напрамкі яе далейшай лексікаграфічнай параметрызацыі, распрацавана тэарэтычнае абгрунтаванне структурно-функцыянальнай тыпалогіі існуючых слоўнікаў беларускай мовы.


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя