Лепшыя ў краіне
Дзве навуковыя работы філфакаўцаў прызнаны лепшымі на XXV Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў (секцыя “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка”).
Лаўрэатам стала былая магістрантка, а цяпер аспірант і выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыя Сяргееўна Рак. Яе даследаванне “Жанрава-тэматычны дыяпазон прозы Людмілы Рублеўскай” (навуковы кіраўнік – к.ф.н. Ірына Мікалаеўна Гоўзіч) заслужыла найвышэйшую ацэнку конкурснай камісіі.

Дарэчы, Марыя Сяргееўна – першы і пакуль што адзіны прадстаўнік нашага факультэта, які атрымліваў ступень лаўрэата гэтага сур’ёзнага конкурсу, прычым двойчы. У мінулым годзе яе даследаванне “Методыка навучання сучаснай беларускай прозе з выкарыстаннем ЭАР (на матэрыяле творчасці Людмілы Рублеўскай)” было названа лепшым у секцыі “Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне”.
Дыпломам ІІ ступені адзначана даследаванне ўладальніцы стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, студэнткі 4 курса Юліі Віктараўны Рогавай. Работа “Синонимы в русскоязычных публицистических текстах” (навуковы кіраўнік – к.ф.н. Таццяна Уладзіміраўна Рацько) прайшла апрабацыю на шматлікіх навуковых канферэнцыях, у тым ліку і за межамі Беларусі. Арыгінальныя назіранні Юліі Віктараўны адлюстраваны ў 9 публікацыях.

Віншуем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў!
Жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя