ХІІ ТАНКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ
Паважаныя калегі! Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "ХІІ ТАНКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ", якая адбудзецца 27 лістапада 2020 года.
Праблемнае поле
- Творчасць Максіма Танка: нацыянальны, еўрапейскі, сусветны кантэкст.
- Новыя аспекты рэцэпцыі творчасці Максіма Танка.
- Паэтыка твораў Максіма Танка: традыцыі і наватарства.
- Лінгвістычныя аспекты асэнсавання спадчыны Максіма Танка.
- Нацыянальна-культурны, літаратуразнаўчы і лінгвістычны кампаненты сучаснай адукацыйнай прасторы.
- Беларуская і сусветная літаратуры на мяжы тысячагоддзяў: традыцыі і перспектывы.
- Кампаратывістыка як актуальны кірунак сучаснага літаратуразнаўства (з нагоды 65-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Яўгенаўны Адамовіч).
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы дакладаў просім дасылаць да 19 кастрычніка 2020 года на Е-mail: conf_ff@bspu.by.
Выданне зборніка матэрыялаў плануецца па выніках канферэнцыі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі БДПУ адбудзецца 27 лістапада 2020 года з 930 да 1000 , БДПУ, корпус 2, аўд. 408.
Для замежных, іншагародніх і ўдзельнікаў з іншых устаноў плануецца завочны ўдзел.
Тэлефоны:
8-017-327-78-14 (кафедра беларускай і замежнай літаратуры)
+375-29-259-12-58 (Мішчанчук Ірына Мікалаеўна)
+375-29-875-80-42 (Заяц Наталля Віктараўна)
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя