Філфакаўцы – дыпламанты Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ
На пярэдадні Новага года сталі вядомы імёны пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ. Сярод іх – магістрантка кафедры беларускай літаратуры і культуры Ганна Курман

і выпускніца 2016 года Яўгенія Пархоменка.
Даследаванні Ганны Курман “Творчасць Анатоля Сыса: ідэйна-зместавы і жанрава-стылявы аспекты” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н.В.Заяц) і Яўгеніі Пархоменкі “Фарміраванне неафіцыйнай мікратапанімікі г. Мінска: лексіка-семантычны, словаўтваральны, лінгвакультуралагічны аспект” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н.П.Лобань) годна прадставілі факультэт і ўніверсітэт на прэстыжным навуковым конкурсе.
Работы дзяўчат адзначаны дыпломамі 2-й ступені.
Віншуем пераможцаў!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя