Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Філалагічны факультэт прыме ўдзел у Дэкадзе студэнцкай навукі ў БДПУ-2019

2019-03-26

У межах Дэкады адбудзецца шэраг маштабных навуковых мерапрыемстваў з актыўным удзелам студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта.

15 красавіка пройдзе ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. Ёю распачнецца Міжнародны форум “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага” і Дэкада студэнцкай навукі ў БДПУ-2019.

Сёлета ў праграме канферэнцыі заяўлены даклады больш як 60 удзельнікаў з нашага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На секцыях выступяць студэнты з Кітая, а таксама студэнты і магістранты філалагічнага факультэта БДПУ з Туркменістана.

У першы дзень Дэкады, 15 красавіка, сябры СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Пятроўна Лобань) прадставяць свае дасягненні ў конкурсе “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя”.

19 красавіка за перамогу ў конкурсе “Студэнт года” ў намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць” будзе спаборнічаць студэнтка 4 курса, уладальніца прэзідэнцкай стыпендыі Юлія Рогава.

22 красавіка на конкурсе даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы за гонар факультэта будуць змагацца нашы туркменскія студэнты-першакурснікі Зіяда Таджыбаева, Лэйлі Барджакова, Раўшэн Хыдыраў і Атамырат Сердараў. Яны прэзентуюць праект “Туркмена-рускі і руска-туркменскі слоўнікі лінгвістычных і літаратуразнаўчых тэрмінаў”.

Жадаем усім удзельнікам Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ-2019 цікавых сустрэч, навуковых знаходак і новых перамог!