Філалагічная навука: погляд маладых
9 сакавіка 2021 года на філалагічным факультэце адбылося сумеснае пасяджэнне СНДЛ“Літаратура: погляд маладых” і “Канатацыя і кантэкст”.
Удзельнікі дзвюх студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый сабраліся, каб абмеркаваць вынікі ўласных даследаванняў з калегамі-аднадумцамі і аднакурснікамі. На сустрэчы прысутнічалі студэнты другога курса, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Беларуская мова і літаратура” і “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова”. Менавіта сярод іх найбольшая колькасць маладых даследчыкаў, сяброў СНДЛ. Так, Дар’я Чаранкевіч, Кацярына Бернат, Дар’я Пяцюк, Алена Сільвановіч, Кацярына Калабук, Ганна Талочка, Кацярына Федарцова, Паліна Ліхтаровіч і Кацярына Муха – актыўныя ўдзельнікі СНДЛ “Канатацыя і кантэкст” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Пятроўна Лобань), а Марына Ясінская, Аліна Паўловіч і Ганна Філімонава плённа працуюць уСНДЛ “Літаратура: погляд маладых” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Віктараўна Заяц). Да другога курса маладыя даследчыцы прыйшлі з немалым навуковым задзелам: яны ўсе маюць па некалькі публікацый, а, напрыклад, старшыня “літаратурнай” лабараторыі Марына Ясінская падрыхтавала і апублікавала чатыры матэрыялы.
Дзейнасць СНДЛ “Канатацыя і кантэкст” прадставілі наступныя студэнты:
- Ліхтаровіч Паліна – “Добразычлівыя і зламысныя пажаданні ў беларускай мове (на матэрыяле вуснай народнай творчасці)”;
- Муха Кацярына – “Назвы частак цела чалавека ў беларускай мове: назвы пальцаў”;
- Талочка Ганна – “Гукасімвалізм уласнага імя як сродак характарыстыкі літаратурнага героя”;
- Федарцова Кацярына – “Семантычны патэнцыял прыметніка “белы” ў беларускай мове”.
Напрамкі пошукаў СНДЛ “Літаратура: погляд маладых” прэзентавалі:
- Паўловіч Аліна – “Маральна-этычны імператыў Рыгора Барадуліна (на матэрыяле верша “Трэба дома бываць часцей”)”;
- Ясінская Марына – “Міфалагічныя вобразы і матывы ў аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”: асаблівасці інтэрпрэтацыі”.
Мадэратарам сумеснага пасяджэння СНДЛ выступіла Наталля Пятроўна Лобань.
Думаецца, сустрэча была карыснай і цікавай не толькі ўдзельнікам лабараторый, але і ўсім прысутным.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя