Філалагічная адукацыя ХХІ стагоддзя пачынаецца ў БДПУ
18 красавіка 2017 года на філалагічным факультэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.
Мерапрыемства было прымеркавана да Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ-2017 і праводзілася ў межах Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.
Адкрыла пасяджэнне секцыі намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц. З прывітальным словам да студэнтаў і школьнікаў звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Алена Паўлаўна Жыганава.
На пленарным пасяджэнні прагучалі змястоўныя даклады тых маладых даследчыкаў, хто ўжо мае пэўны вопыт навуковай дзейнасці і можа ім падзяліцца. Прысутныя пачулі даклады старшыні СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” другакурсніцы Алены Фендзіч, старшыні СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”, уладальнільніцы стыпендыі імя Францыска Скарыны Марыі Рак, магістранткі кафедры замежных моў Марыі Плешчанка.
Пасля перапынку праца працягнулася ў сямі секцыях:
1. “Нацыянальная мова ў гісторыка-культурным працэсе” – мадэратар Наталля Пятроўна Лобань, кандыдат філалагічных навук дацэнт;
2. “Праблемы мовы: погляд маладых навукоўцаў” – мадэратар Юлія Аляксандраўна Гурская, кандыдат філалагічных навук дацэнт;
3. “Міжкультурная камунікацыя: сучасны стан і перспектывы развіцця” – мадэратар Мілана Міхайлаўна Міхалевіч, выкладчык;
4. “Літаратура ў рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – мадэратар Таццяна Пятроўна Хоміч, кандыдат філалагічных навук дацэнт;
5. “Замежная і руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні” – мадэратар Наталля Анатольеўна Развадоўская, кандыдат філалагічных навук дацэнт;
6. “Актуальныя пытанні методыкі выкладання моў і літаратур” – мадэратар Тацяна Аляксандраўна Дзікун, кандыдат педагагічных навук дацэнт, Надзея Пятроўна Цыкота, выкладчык;
7. “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў” – мадэратар Гранкіна Алена Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук дацэнт.
Усяго прагучала 85 дакладаў па розных напрамках філалагічнай навукі.
Удзельнікамі канферэнцыі сталі не толькі студэнты нашага ўніверсітэта, але і маладыя навукоўцы з УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” Наталля Федарчук і Вольга Лебедзь.
Самай шматлюднай аказалася секцыя “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў”: школьнікі і гімназісты з г.Мінска, г.Барысава, г.Вілейкі, г.Лунінца падзяліліся ўласнымі навуковымі назіраннямі, за што былі ўзнагароджаны граматамі за паспяховае выступленне ад прарэктара БДПУ па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай.
Усе выступоўцы атрымалі сертыфікаты ўдзельніка Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.
Як адзначылі мадэратары секцый, многія навуковыя паведамленні заслугоўвалі самай высокай ацэнкі, тым не менш былі названы аўтары найбольш змястоўных і арыгінальных выступленняў:
- Апанасенка Ксенія, 2 курс (н.к. – к.філал.н. А.В.Чуханава);
- Гарбуз Вераніка, Трафімовіч Алена, 1 курс (н.к. – к.філал.н. А.І.Маркасьян);
- Драбеня Ганна, 2 курс (н.к. – выкл. І.В.Валасюк);
- Зюль Таццяна, 2 курс (н.к. – к.філал.н. Н.П.Лобань);
- Казак Юлія, 1 курс (н.к. – к.філал.н. І.М.Гоўзіч);
- Кароза Таццяна, магістрант (н.к. – д-р.філал.н. Т.М.Тарасава).
- Малажаўская Лізавета, 5 курс (н.к. – к.філал.н. Т.В.Даніловіч).
- Плешчанка Маргарыта, магістрант (н.к. – к.псіхал.н. Н.Г.Алоўнікава);
- Рак Марыя, 4 курс (н.к. – к.філал.н. І.М.Гоўзіч);
- Фендзіч Алена, 2 курс (н.к. – к.філал.н. Н.П.Лобань).
Гэтыя ўдзельнікі запрошаны на выніковае пасяджэнне Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”, якое пройдзе 27 красавіка.
Аднак, напэўна, самая важная ўзнагарода для ўсіх удзельнікаў – публікацыя дакладаў у электронным зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Для адных яна засведчыць чарговы этап навукова-даследчай працы, для іншых стане першым, будзем спадзявацца, удалым крокам у вялікую навуку.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя