Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Філалагічная навука: погляд маладых

2021-03-11

9 сакавіка 2021 года на філалагічным факультэце адбылося сумеснае пасяджэнне СНДЛ“Літаратура: погляд маладых” і “Канатацыя і кантэкст”.

         Удзельнікі дзвюх студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый сабраліся, каб абмеркаваць вынікі ўласных даследаванняў з калегамі-аднадумцамі і аднакурснікамі. На сустрэчы прысутнічалі студэнты другога курса, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Беларуская мова і літаратура” і “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова”. Менавіта сярод іх найбольшая колькасць маладых даследчыкаў, сяброў СНДЛ. Так, Дар’я Чаранкевіч, Кацярына Бернат, Дар’я Пяцюк, Алена Сільвановіч, Кацярына Калабук, Ганна Талочка, Кацярына Федарцова, Паліна Ліхтаровіч і Кацярына Муха – актыўныя ўдзельнікі СНДЛ “Канатацыя і кантэкст” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Пятроўна Лобань), а Марына Ясінская, Аліна Паўловіч і Ганна Філімонава плённа працуюць уСНДЛ “Літаратура: погляд маладых” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Віктараўна Заяц). Да другога курса маладыя даследчыцы прыйшлі з немалым навуковым задзелам: яны ўсе маюць па некалькі публікацый, а, напрыклад, старшыня “літаратурнай” лабараторыі Марына Ясінская падрыхтавала і апублікавала чатыры матэрыялы.

         Дзейнасць СНДЛ “Канатацыя і кантэкст” прадставілі наступныя студэнты:

  • Ліхтаровіч Паліна – “Добразычлівыя і зламысныя пажаданні ў беларускай мове (на матэрыяле вуснай народнай творчасці)”;
  • Муха Кацярына – “Назвы частак цела чалавека ў беларускай мове: назвы пальцаў”;
  • Талочка Ганна – “Гукасімвалізм уласнага імя як сродак характарыстыкі літаратурнага героя”;
  • Федарцова Кацярына – “Семантычны патэнцыял прыметніка “белы” ў беларускай мове”.

Напрамкі пошукаў СНДЛ “Літаратура: погляд маладых” прэзентавалі:

  • Паўловіч Аліна – “Маральна-этычны імператыў Рыгора Барадуліна (на матэрыяле верша “Трэба дома бываць часцей”)”;
  • Ясінская Марына – “Міфалагічныя вобразы і матывы ў аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”: асаблівасці інтэрпрэтацыі”.

Мадэратарам сумеснага пасяджэння СНДЛ выступіла Наталля Пятроўна Лобань.

Думаецца, сустрэча была карыснай і цікавай не толькі ўдзельнікам лабараторый, але і ўсім прысутным.