Абмен вопытам
27 снежня 2022 года кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ Урбан В.В. і кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ Лугоўскі А.І. прынялі ўдзел у пасяджэнні раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Маскоўскага раёна г. Мінска па тэме ”Выкарыстанне тэхналогіі даследчай дзейнасці ў рабоце з рознымі катэгорыямі вучняў як сродак іх асобаснага і інтэлектуальнага развіцця. Сродкі рэалізацыі сучасных дыдактычных падыходаў у практыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры”. Мерапрыемства праходзіла ў дзяржаўнай установе адукацыі 'Гімназія № 12 г. Мінска".
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя