Запрашаем на сустрэчу з рэдакцыяй часопіса “Роднае слова”
14 красавіка 2021 года на філалагічным факультэце плануецца сустрэча з рэдакцыяй навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.
З часу заснавання, 1987 года, і па сённяшні дзень часопіс “Роднае слова” з’яўляецца нязменным метадычным памочнікам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, сур’ёзнай пляцоўкай для выступленняў навукоўцаў.
Супрацоўнікі “Роднага слова” на чале з галоўным рэдактарам Наталляй Мікалаеўнай Шапран раскажуць пра яго мінулае, сучаснасць, падзеляцца планамі на будучыню.
Сустрэча адбудзецца ў 419 аўдыторыі.
Пачатак– 11.40.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя