Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Вынікі інтэрнэт-алімпіяды БДПУ па беларускай і рускай моваx

2024-03-16

16 сакавіка 2024 г. у БДПУ адбыўся ІІІ этап інтэрнэт-алімпіяды па школьных прадметах.

Кафедра мовазнаўства і лінгвадыдактыкі арганізоўвала правядзенне алімпіяды па беларускай і рускай мовах, у якой прынялі ўдзел каля 700 чалавек з розных куткоў Беларусі.

Фіналістамі па беларускай мове сталі 17 школьнікаў, па рускай – 13. Яны паказалі выдатную падрыхтоўку па прадметах, шырокі лінгвістычны кругагляд, уменне разгадваць моўныя загадкі і знаходзіць правільныя адказы.

Па беларускай мове пераможцамі сталі:

- дыплом І ступені: Латушка Дана, ДУА “Гімназія № 1 г. Слуцка”;
- дыплом ІІ ступені: Белязяк Багдан, ДУА “Гімназія № 61 г. Мінска”;
- дыплом ІІІ ступені: Грыб Варвара, ДУА “Мар’інагорская гімназія”.

Па рускай мове месцы размеркаваліся наступным чынам:

- дыплом І ступені: Верабей Ягор, ДУА “Гімназія № 7 г. Мінска імя В.І. Лівенцава”;
- дыплом ІІ ступені: Еўсцігнеева Арына, ДУА “Гімназія № 32 г. Мінска”;
- дыплом ІІІ ступені: Каваленка Кіра, ДУА “Нясвіжская гімназія”.

Віншуем пераможцаў і фіналістаў, жадаем поспехаў і надалей у спазнанні моўных таямніц і спадзяемся бачыць у шэрагу студэнтаў філалагічнага факультэта!

Выказваем падзяку педагагічным калектывам устаноў адукацыі, чые вучні выйшлі ў фінал, за выдатную падрыхтоўку школьнікаў па беларускай і рускай мовах: ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска”, ДУА “Гімназія № 7 г. Мінска імя В.І. Лівенцава”, ДУА “Гімназія № 32 г. Мінска”, ДУА “Гімназія № 61 г. Мінска”, ДУА “Сярэдняя школа № 125 г. Мінска”, ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа”, ДУА “Гімназія № 1 г. Слуцка”, ДУА “Гімназія № 5 імя І.І. Люднікава”, ДУА “Нясвіжская гімназія”, ДУА “Заслаўская гімназія”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі імя В.Л. Сасонкі”, ДУА “Мар’інагорская гімназія”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Рагачова”, ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Полацка”, ДУА “Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя К.Крапівы”, ДУА “Камянюцкая сярэдняя школа”, ДУА “Далгінаўская сярэдняя школа імя У.І. Слабодчыкава”, ДУА “Востраўская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна”.

Разлічваем на далейшае плённае супрацоўніцтва.