Віншуем лаўрэата рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў!
18 мая 2018 года ў БДПУ прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня аргкамітэта конкурсу, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Анатольевіч Богуш, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзевіч Шумілін, акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Валянцін Антонавіч Арловіч, рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук.
Упершыню за гісторыю філалагічнага факультэта лаўрэатам конкурсу стала старшыня СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” магістрант Марыя Сяргееўна Рак. Яе даследаванне “Методыка навучання сучаснай беларускай прозе з выкарыстаннем ЭАР (на матэрыяле творчасці Людмілы Рублеўскай)”, напісанае пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч, прызнана лепшым у секцыі “Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне”.
Віншуем Марыю з навуковым прызнаннем і жадаем новых перамог!

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя