Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by 


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211

E-mail: lingva2006@bspu.by



Мы на карте:

События

Творчасці зярняты залатыя...

2024-11-22

20 лістапада 2024 года філалагічны факультэт БДПУ гасцінна сустрэў фіналістаў Конкурсу эсэ “Настаўнік, перад імем тваім…”, прысвечанага 110-годдзю БДПУ, які не толькі стаў значным прафарыентацыйным мерапрыемствам, але і дапамог выявіць таленавітых, літаратурна адораных школьнікаў і студэнтаў, актывізаваць творчы патэнцыял вучнёўскай і студэнцкай моладзі.

За выхад у фінал змагалася больш за 370 вучняў, курсантаў, ліцэістаў, студэнтаў і аспірантаў, якія прадстаўлялі розныя гарады і вёскі Беларусі: Мінск, Салігорск, Вілейку, Чэрвень, Жодзіна, Узду, Маладзечна, Нясвіж, Валожын, Копішча і інш.

Адкрыў фінал конкурсу старшыня журы – дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак, які пажадаў удзельнікам плённай творчай працы і адзначыў, што кожны з іх ужо з’яўляецца пераможцам.

Кампетэнтнае журы ў складзе загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Дзмітрыя Васільевіча Дзятко, дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяны Пятроўны Хоміч, выкладчыка кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыі Сяргееўны Рак выбрала сярод 26 фіналістаў 5 пераможцаў, выступленні якіх захапілі аўдыторыю эмацыянальнасцю і шчырасцю.

Дыпломам І ступені ўзнагароджаны Іван Дмухоўскі (УА “Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”), Дыпломамі ІІ ступеніВалянцін Гусакоўскі (ДУА “Гімназія № 7 г. Мінска”) і Крысціна Пуня (ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас”), Дыпломамі ІІІ ступені – Ангеліна Прохарава (ДУА “Вілейская гімназія № 2”) і Вольга Домась (студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта БДПУ).

Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў з поспехам!