Трыумф філфакаўцаў
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка 21 мая вырашылася студэнцкая інтрыга года: сярод таленавітых і паспяховых танкаўцаў выбралі “Студэнта года – 2018”.
Менавіта падчас цырымоніі ўзнагароджання сталі вядомыя імёны лепшых студэнтаў у кожнай з пяці намінацый: “Навукова-даследчая дзейнасць”, “Вучэбна-прафесійная дзейнасць”, “Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная дзейнасць”, “Мастацка-творчая дзейнасць”, “Сацыяльна значная дзейнасць. Моладзевае лідарства”.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Галіна Мікалаеўна Казак, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА “БРСМ” Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч, спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі, заслужаная артыстка, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, дацэнт БДПУ Маргарыта Віктараўна Аляксандровіч.
У гэтым годзе чатыры прадстаўнікі філалагічнага факультэта змагаліся за званне “Студэнта года – 2018” у розных намінацыях і ўсе яны сталі пераможцамі!
Запаветны тытул і педагагічны “Оскар” – мініяцюрную копію скульптуры першай настаўніцы – атрымалі студэнтка 3 курса Алена Фендзіч (намінацыя “Навукова-даследчая дзейнасць”) і студэнт 2 курса Павел Лапацінскі (намінацыя “Мастацка-творчая дзейнасць”).
Але на гэтым дасягненні філфакаўцаў не скончыліся! Паспяхова прадставілі наш факультэт і сталі лаўрэатамі студэнтка 3 курса Юлія Рогава (намінацыя “Вучэбна-прафесійная дзейнасць”) і студэнтка 2 курса Маргарыта Саўко (намінацыя “Мастацка-творчая дзейнасць”).
Усім фіналістам былі ўручаны памятныя падарункі ад рэктарата БДПУ. Акрамя таго, пераможцы сталі ўладальнікамі сертыфіката на атрыманне каштоўнага падарунка ад ПА ГА “БРСМ”, а лаўрэаты ўзнагароджаны падарункамі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ.
Віншуем філфакаўцаў і ганарымся імі!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя