Сустрэча з магілёўскімі ліцэістамі
Юнакі і дзяўчаты, якія вучацца ў 10 класе, прыехалі ў Мінск пазнаёміцца са сталічнымі ВНУ, каб праз год ім было прасцей зрабіць выбар будучай прафесіі.
Для магілёўскіх гасцей была наладжана экскурсія па факультэце. Яны наведалі цэнтры кітайскай мовы, літуаністыкі, даведаліся пра асаблівасці падрыхтоўкі спецыялістаў па беларускай, рускай і замежнай філалогіі.
У Цэнтры беларускай культуры імя Максіма Танка ліцэісты паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю, з якой атрымалі шмат цікавых звестак пра насычанае факультэцкае жыццё, а таксама пачулі адказы на свае пытанні.
Будзем спадзявацца, што навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 неўзабаве вернуцца на філалагічны факультэт БДПУ ўжо не як госці, а як абітурыенты, а пасля і студэнты.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя