Справаздачы навуковых кіраўнікоў СНДЛ
7 верасня кіраўнікі студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый філалагічнага факультэта выступілі са справаздачамі аб працы ў 2016–2017 навучальным годзе.
Атэстацыйная камісія на чале з прарэктарам па навуковай рабоце Ганнай Васільеўнай Торхавай на працягу дня слухала выступленні кіраўнікоў СНДЛ універсітэта з мэтаю палепшыць эфектыўнасць навуковай працы са студэнцкай моладдзю, падказаць шляхі аптымізацыі дзейнасці лабараторый.
Справаздачы аб выніках працы ў мінулым навучальным годзе прадставілі:
- Наталля Віктараўна Заяц, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, кіраўнік СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (кафедра беларускай літаратуры і культуры);
- Наталля Пятроўна Лобань, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, кіраўнік СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” (кафедра беларускага мовазнаўства);
- Юлія Аляксандраўна Гурская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, кіраўнік СНДЛ “Ономастика: перспективные направления, теория, аспекты анализа в вузе и школе” (кафедра агульнага і рускага мовазнаўства);
- Таццяна Яўгенаўна Камароўская, доктар філалагічных навук, прафесар, кіраўнік СНДЛ “Духовно-нравственный потенциал и художественные особенности выдающихся произведений литературы США” (кафедра рускай і замежнай літаратуры).
Дзейнасць студэнцкіх лабараторый філалагічнага факультэта была прызнана паспяховай і прадуктыўнай.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя