Шчыра і нязмушана
3 красавіка 2015 года на факультэце адбылася сустрэча з адным з найбольш яркіх сучасных беларускіх пісьменнікаў Васілём Зуёнкам. Пазначанае на вокладцы, гэтае імя нязменна з’яўляецца гарантам высокага эстэтычнага ўзроўню, своеасаблівым знакам якасці любой кнігі паэта. Разам з тым у прысутных не было адчування таго, што яны размаўляюць са знаным майстрам слова, настолькі шчырай і нязмушанай была гаворка.
Васіль Васільевіч расказаў пра пачатак сваёй творчай біяграфіі, з асаблівай цеплынёй згадваючы студэнцкія гады; прыадкрыў завесу паэтычнай лабараторыі і падзяліўся рэдактарскімі сакрэтамі; узгадаў пра цікавыя сустрэчы і здарэнні, выказаў глыбокі жыццёвыя назіранні… І, натуральна, на мерапрыемстве гучалі вершы ў выкананні аўтара.
У знак удзячнасці шаноўнаму госцю студэнткі 502-й групы Карына Пацко, Вікторыя Габрусевіч і Віялета Вашчыліна пачыталі ягоныя творы. Акрамя таго, кожны з удзельнікаў сустрэчы меў магчымасць задаць Васілю Васільевічу пытанне і сфатаграфавацца на добры ўспамін.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя