Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by 


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

События

Роднаму слову - прызнанне ў любові

2022-09-16

15 верасня 2022 года філалагічны факультэт БДПУ у межах Тыдня роднай мовы гасцінна сустрэў удзельнікаў конкурсу чытальнікаў “Роднаму слову – прызнанне ў любові…”. Больш за 100 чытальнікаў з розных факультэтаў універсітэта (філалагічнага, прыродазнаўчага, пачатковай і эстэтычнай адукацыі), а таксама школьнікі 5–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска і выхаванцы сацыяльна-працоўнай майстэрні выконвалі вершы класікаў беларускай і рускай літаратур, сучасных пісьменнікаў на розных мовах.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак, які адзначыў важнасць падобных мерапрыемстваў для выхавання моладзі і фарміравання ў школьнікаў і студэнтаў грамадзянскіх каштоўнасцей.

У склад журы ўваходзілі вядомая артыстка, уладальнік медалю Францыска Скарыны, заснавальнік літаратурнага тэатра “Слова” Зінаіда Уладзіміраўна Феакцістава-Каладзяжная, дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяна Пятроўна Хоміч, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Марыя Сяргееўна Рак.

Зінаіда Уладзіміраўна распачала конкурс літаратурна-музычнай кампазіцыяй на вершы Максіма Танка, 110-годдзе якога прыпадае на Дзень народнага адзінства. Працягам імпрэзы стала эмацыянальнае выкананне вершаў Уладзіміра Караткевіча загадыкам кафедры замежных моў Вольгай Юр’еўнай Шыманскай, якое захапіла выкладчыкаў, студэнтаў і вучняў. Кожнае наступнае выступленне стала сапраўдным прызнаннем у любові роднаму слову.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты. Пераможцамі сярод школьнікаў і выхаванцаў сталі вучаніца ДУА “Гімназія № 43 г. Мінска” (філіял кафедры беларускай і замежнай літаратуры) Аляксандра Галавачова (1 месца), вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Мінска” Валерыя Суша (2 месца) і выхаванец сацыяльна-працоўнай майстэрні “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Віталь Насеннік (3 месца). Сярод студэнтаў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – Ксенія Копаць (філалагічны факультэт), 2 месца – Маргарыта Стрыевіч (факультэт пачатковай адукацыі), 3 месца – Таццяна Дзяруга (факультэт прыродазнаўства).