Прыгожая, пявучая, неверагодна паэтычная і меладычная...
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
Напярэдадні Дня роднай мовы дацэнт кафедры мовазнаўства і лігвадыдактыкі Н.А. Радзіваноўская разам са студэнтамі 4 курса філалагічнага факультэта Домась Вольгай і Талочка Дар’яй правяла гульню-віктарыну ў групе 240424 фізіка-матэматычнага факультэта. Студэнты-філолагі расказалі будучым настаўнікам матэматыкі і фізікі калі і чаму пачалі адзначаць Дзень роднай мовы.
Першакурснікі ўзбагацілі слоўнікавы запас, набылі карысныя навыкі зносін на роднай мове, пазнаёміліся з беларускай культурай і гісторыяй пры дапамозе разнастайных конкурсаў і гульняў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя