Першыя крокі ў навуку
З1 сакавіка на філалагічным факультэце прайшоў чарговы адборачны этап Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”. Навучэнцы ліцэя № 1, гімназій № 3, № 12, № 14, № 15, № 18, вучні сярэдніх школ № 191 і № 200 г. Мінска і Маркаўскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна прадставілі свае першыя даследчыцкія дасягненні.
Пачалося пасяджэнне з прывітальнага слова дэкана факультэта Васіля Дзянісавіча Старычонка. Доктар філалагічных навук, прафесар павіншаваў гасцей з удзелам у навуковым форуме і пажадаў паспяховага выступлення.
Паведамленні юных мовазнаўцаў і літаратуразнаўцаў слухала журы ў наступным складзе: Наталля Віктараўна Заяц, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай рабоце; Наталля Пятроўна Лобань, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Ганна Курман, студэнтка 5 курса, стыпендыянтка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
На суд журы былі прадстаўлены 17 дакладаў, кожны з якіх – вынік складанай, карпатлівай, аднак выніковай працы навучэнцаў і іх настаўнікаў. Удзельнікі пасяджэння прапаноўвалі да ўвагі журы і ўсіх прысутных арыгінальныя мультымедыйныя прэзентацыі, самаробныя міні-зборы мастацкіх твораў, слоўнікі мянушак, цытатнікі з класікі, буктрэйлеры, відэафільмы… Не дзіўна, што яркія выступленні былі заўважаны і адзначаны журы – усе атрымалі ганаровыя граматы і сувеніры з сімволікай БДПУ.
Дыпломамі былі ўзнагароджаны 6 удзельнікаў адборачнага тура:
- Астражынскі Ян (ДУА “Гімназія № 15 г. Мінска”, 9 “А” клас). Навуковы кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.У. Дарган.
- Галожына Марыя (ДУА “Ліцэй № 1 г. Мінска”, 11 “Е” клас). Навуковы кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.І. Арыстава.
- Ігнаткова Эрыка (ДУА “Гімназія № 3 г. Мінска”, 9 “Б” клас). Навуковы кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Д.Ф. Астрэйка.
- Сазонаў Мікіта (ДУА “Сярэдняя школа № 200 г. Мінска”, 9 “Г” клас). Навуковы кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.С. Малашэвіч.
- Смірноў Дзяніс (ДУА “Гімназія № 14 г. Мінска”, 9 “В” клас). Навуковы кіраўнік – настаўнік рускай мовы і літаратуры С.М. Грэчкіна.
- Явід Анастасія (ДУА “Сярэдняя школа № 200 г. Мінска”, 9 “Г” клас). Навуковы кіраўнік – настаўнік рускай мовы і літаратуры А.В. Сазонава.
Уладальнікі дыпломаў зноў завітаюць у БДПУ 26 красавіка, каб выступіць на Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”.
Дзякуй усім удзельнікам і навуковым кіраўнікам за працу!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя