ПАЭТЫЧНЫЯ ЧЫТАННІ
24-я Мінскія паэтычныя чытанні прайшлі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы. На гэты раз яны былі прысвечаны 125-гадоваму юбілею класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Свае новыя і вядомыя ўжо творы падарылі шматлікім гледачам, якія поўнасцю запоўнілі актавую залу бібліятэкі, паэты Міхась Пазнякоў, Міхась Башлакоў, Валянціна Паліканіна, Навум Гальпяровіч, Анатоль Аўруцін, Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Маргарыта Латышкевіч, барды Алена Свечнікава і Аляксандр Вашчанка.
Цёпла сустрэла публіка і дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка, паэта Міколу Шабовіча, які прачытаў шэраг вершаў грамадзянска-патрыятычнага гучання і на вечную тэму – тэму кахання.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя