ПАД ЗОРКАЙ МАКСІМА ТАНКА
На філалагічным факультэце БДПУ 16 верасня 2022 года адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Трынаццатыя Танкаўскія чытанні”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці ў Беларусі і 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка.
Навуковы форум урачыста адкрылі прарэктар па навуковай рабоце, доктра педагагічных навук, прафесар Аляксандра Вялянцінаўна Позняк і дэкан філалагічнага факультэта, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак, якія ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта павіншавалі прысутных з юбілеем народнага паэта Беларусі Максіма Танка і пажадалі плённай працы.
Выступленне народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” з праграмай “Прайсці праз вернасць” стварыла ўзнёслую атмасферу і захапіла ўдзельнікаў канферэнцыі высокім патрыятычным пафасам.
Пленарнае пасяджэнне працягнулася дакладамі знакамітых не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі пісьменнікаў і навукоўцаў, якія раскрылі разнастайныя аспекты асэнсавання дзейнасці Максіма Танка. Выступілі лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне “Мастацкая літаратура”, уладальнік медаля Францыска Скарыны, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Анатольевіч Шніп, загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Мікалаеўна Шапран, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай і замежнай літаратуры Тамара Мікалаеўна Тарасава, дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. Цікавасць у прысутных выклікала паведамленне дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Аляксандра Іванавіча Лугоўскага, які расказаў пра наданне нашай Alma mater імя Максіма Танка і школу танказнаўства.
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ў працы канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 120 літаратуразнаўцаў, культуролагаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў, педагогаў, студэнтаў і школьнікаў з розных гарадоў Беларусі (Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мазыр, Магілёў, Мінск, Пінск і інш.), а таксама з Расіі, Азербайджана, Украіны, Грузіі, Ірака і Кітая.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя