Па Купалаўскіх мясцінах Мінска
16 сакавіка 2026 года заняткі па літаратуразнаўчым краіназнаўстве ў групе 310124 прайшлі па-за сценамі ўніверсітэта. Студэнты падарожнічалі ў цэнтры Мінска па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю класіка айчыннай літаратуры Янкі Купалы.
У ходзе аповеду выкладчыка – дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяны Пятроўны Хоміч – другакурснікі ўзбагаціліся ведамі пра літаратурную прастору сталіцы, «ажывілі» ў сваім уяўленні постаці беларускага Песняра, некаторых з яго паплечнікаў, дом на былой Кастрычніцкай вуліцы, які згарэў у першыя дні вайны (у 1941 г.), даваенны раён Паплавы на месцы сённяшняга Купалаўскага парку.
Не абмінулі філолагі і мясцінкі Мінска, якія згадваюцца на старонках твора пісьменніка. Такія сустрэчы дазваляюць глыбей адчуць сувязь мастацкага слова і рэчаіснасці, а таксама пераканацца, што літаратура дапамагае зведаць краіну.
Фінальным акордам невялікай вандроўкі стала наведванне Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, знаёмства з яго багатай экспазіцыяй.
Будучым настаўнікам было прапанавана паразважаць пра патэнцыял літаратурнай экскурсіі ў адукацыйным працэсе сярэдняй школы.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя