Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 327-80-44 

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 327-78-14 

(8-017) 327-79-14

Кафедра иностранных языков

(8-017) 327-75-46  

(8-017) 200-95-61 



Мы на карте:

События

На філалагічным факультэце прайшла акцыя “Чытаем услых”

2019-03-06

6 сакавіка 2019 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла літаратурная акцыя “Чытаем услых”.

З 2010 года па ініцыятыве кампаніі LitWorld праводзіцца Сусветны дзень чытання ўслых. Па ўсім свеце ў ім прымае ўдзел каля мільёна чалавек больш чым у 80 краінах. Ужо чацвёрты год і філалагічны факультэт далучаецца да маштабнай акцыі і наладжвае літаратурны марафон “Чытаем услых”.

Сёлета да філфакаўцаў традыцыйна далучыліся студэнты гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў БДПУ, навучэнцы ДУА “Гімназія № 18 г. Мінска”, акцёры народнага тэатра “Жывое слова”, кітайскія студэнты з Паўночна-заходняга педагагічнага ўніверсітэта (г. Ланьчжоў), якія знаходзяцца ў БДПУ па праграме ўключанага навучання.

Адкрыў свята дэкан філалагічнага факультэта доктар філалагічных навук прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак.

Першай на акцыі “Чытаем услых” выступіла пераможца нядаўняга конкурсу чытальнікаў “Я хаце абавязаны прапіскаю…” студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Святлана Калесніковіч.

На свяце прагучалі вершы, пакладзеныя на музыку кампазітарам і спеваком Віктарам Мяцельскім. Сярод іх – і творы аўтара ўніверсітэцкага гімна, вядомага паэта, дацэнта кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Міколы Віктаравіча Шабовіча, які таксама прачытаў свае лірычныя творы, прысвяціўшы іх прысутным дзяўчатам.

Вельмі прадстаўнічым у гэтым годзе аказалася група азербайджанскіх удзельнікаў: гаспадыня Цэнтра азербайджанскай мовы і культуры Шафіг Мамедава, малады аўтар Магамед Гаджыеў, член Кангрэса азербайджанцаў у Рэспубліцы Беларусь Гюльнара Іманава і іншыя.

Адметнасць сёлетняй акцыі ў тым, што ў яе межах адбылася прэзентацыя двух вершаваных зборнікаў маладых паэтаў – азербайджанца Магамеда Гаджыева і беларускі, студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта, Анастасіі Цішковай.

На мерапрыемстве, як і заўсёды, гучалі творы класікаў – беларускіх, рускіх, японскіх, кітайскіх, азербайджанскіх, туркменскіх...

Вядучыя літаратурнага свята – студэнты філалагічнага факультэта Паліна Міхеева і Радзівон Мушавец – зрабілі ўсё для таго, каб атмасфера на ім была нязмушанай і сяброўскай.

Дзякуй усім удзельнікам акцыі “Чытаем услых” за шчырасць і выканальніцкае майстэрства.