Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 327-80-44 

(8-017) 327-78-10

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 327-78-14 

(8-017) 327-79-14

Кафедра иностранных языков

(8-017) 327-75-46  

(8-017) 200-95-61 



Мы на карте:

События

Літаратурная акцыя “Чытаем услых”

2018-03-07

7 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце БДПУ прайшла літаратурная акцыя “Чытаем услых”, прымеркаваная да Сусветнага дня чытання ўслых (World Read Aloud Day). У гэтым годзе яна адбылася пад дэвізам “Чытайце самі, чытайце разам з намі”.

Сусветны дзень чытання ўслых праводзіцца з 2010 года па ініцыятыве кампаніі LitWorld. Яго мэта – паказаць чытанне як спосаб узаемадзеяння з навакольным светам і як магчымасць перадачы сваіх эмоцый іншаму. Сусветны дзень чытання ўслых адзначае больш за мільён чалавек у 80 краінах.

Не абышлі ўвагай гэтую дату і ў БДПУ. Сёлета яна сабрала амаль 300 удзельнікаў, якія прачыталі творы беларускіх, рускіх, украінскіх, англійскіх, нямецкіх, італьянскіх, іспанскіх, літоўскіх, кітайскіх, азербайджанскіх, туркменскіх, узбекскіх пісьменнікаў.

Мерапрыемства з’яднала прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, пісьменнікаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, бібліятэкараў, студэнтаў з філалагічнага, гістарычнага, фізіка-матэматычнага факультэтаў, факультэтаў дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, прыродазнаўства, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, Інстытута інклюзіўнай адукацыі і Інстытута псіхалогіі, школьнікаў і гімназістаў, акцёраў тэатра “Жывое слова”, удзельнікаў папярэдніх акцый “Сусветны дзень чытання ўслых у БДПУ”. Адкрыў свята дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак.

Паэтычную эстафету падхапіў аўтар гімна БДПУ Мікола Віктаравіч Шабовіч. Захапілі прысутных сваёй творчасцю маладыя пісьменніцы Ганна Мартынчык і Вераніка Мандзік. Па выканальніцкаму майстэрству стваральнікам паэтычнага слова не саступалі яго захавальнікі – бібліятэкары БДПУ на чале з дырэктарам Надзеяй Паўлаўнай Сяткоўскай.

З вершамі выступілі выхаванцы Рэспубліканскага таварыства дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам г. Мінска Ева Пуціла, Канстанцін Капусцін, Віталь Насеннік, Арцём Чырва, Аляксандр Лапухін і Юлія Стрэльская.

Працягнулі літаратурны марафон прадстаўнікі філалагічнага факультэта, сярод якіх найбольш запамінальна выступіла дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры Наталля Анатольеўна Развадоўская.

Прысутныя пачулі вершы ў выкананні шматлікіх юных гасцей БДПУ – навучэнцаў ДУА “Гімназія № 18 г. Мінска”, ДУА “Гімназія № 7 г. Мінска”, ДУА “Гімназія № 43 г. Мінска”, ДУА “Сярэдняя школа № 191 г. Мінска” і інш.

Выразна і артыстычна прагучалі творы рускіх і кітайскіх класікаў, перакладзеныя не толькі на рускую, але і на беларускую мову, у выкананні студэнтаў Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта Кітая.

Літаратурным марафонам умела і нястомна кіравалі выдатныя вядучыя – рэжысёр народнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна і студэнт 2-га курса філалагічнага факультэта Павел Лапацінскі.