Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Квітней наша родная мова!

2025-02-26

Дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Н.А. Радзіваноўская разам са студэнтамі груп 310121 і 310221 наведалі ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска”, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемствах, што праходзілі ў межах тыдня роднай мовы, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Студэнты падрыхтавалі для школьнкаў шэраг мерапрыемстваў.

Так, Валюкевіч Вераніка, Вярбовіч Аліна, Масейка Івета і Чарапан Паліна быў арганізавалі і правялі гульню “Кола фартуны” для навучэнцаў старэйшых класаў. Вучні вызначалі лексічныя значэнні слоў, на некалькі хвілін ператвараліся ў перакладчыкаў, узгадвалі інфармацыю пра Міжнародны дзень роднай мовы.

Бокуць Вікторыя, Місюль Вікторыя, Церашковай Анастасія і Януль Валерыя правялі інтэрактыўную гульню “Я спазнаю родную мову”. Вучням было прапанавана выбіраць пытанне з адной катэгорый: Перакладчык, Слоўнік, Помнікі архітэктуры, Майстры літаратуры, Краса зямлі нашай. Кожнае пытанне каштавала пэўную колькасць балаў.

Інтэлектуальны квіз “Роднае – народнае” для вучняў 10 і 11 класаў правялі Магілявец Дар’я, Дашкевіч Крысціна і Копаць Ксенія. Квіз складаўся з 7 тураў: “Факты на стол”, “Культурны дайджэст”, “Падарожжа па гарадах”, “Мая сталіца”, “Зроблена ў Беларусі”, “Смачна есці”, “Родныя словы”. На кожным этапе прапаноўваліся заданні рознага ўзроўню складанасці, але вучні вельмі добра з імі справіліся. Самым цікавым для дзяцей быў тур “Мая сталіца”, дзе яны павінны былі здагадацца, якое гістарычнае месца горада Мінска зашыфравана на скажонай выяве. У канцы мерапрыемства каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама разам са студэнтамі вучні зрабілі фота на памяць.