Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 327-80-44 

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 327-78-14 

(8-017) 327-79-14

Кафедра иностранных языков

(8-017) 327-75-46  

(8-017) 200-95-61 



Мы на карте:

События

“ХІ Танкаўскія чытанні”: форум аднадумцаў

2018-09-20

20 верасня 2018 года на філалагічным факультэце БДПУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Танкаўскія чытанні”. Чарговыя адзінаццатыя чытанні сёлета сталі часткай шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.

Урачыста адкрыў канферэнцыю дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся ганаровыя госці: дырэктар установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” Зміцер Лявонцьевіч Яцкевіч, намеснік дырэктара канала “Культура” Беларускага радыё Уладзімір Анатольевіч Трапянок. Выступоўцы павіншавалі прысутных са знакавай для ўніверсітэта навуковай падзеяй, пазначылі новыя кірункі танказнаўства.

Удалы арганізацыйны ход – прэзентацыя ў рамках форуму архіўнай аповесці папулярнага беларускага творцы Леаніда Дранько-Майсюка “…Натуральны, як лінія небасхілу” (Мінск, 2017). Кніга, вынік шматгадовай працы пісьменніка, распавядае пра віленскія старонкі біяграфіі Максіма Танка. Паэтычнае і эмацыйнае выступленне Л.Дранько-Майсюка нікога не пакінула абыякавым, выклікала жаданне пазнаёміцца з кнігай. Прыемным бонусам стала магчымасць атрымаць аўтограф аўтара.

Пленарнае выступленне Лены Глагоўскай, доктара габілітаванага, прафесара Універсітэта Казіміра Вялікага (Польшча, Быдгошч), з’явілася лагічным працягам прэзентацыі. Менавіта ёй прысвяціў сваю аповесць Л.Дранько-Майсюк, бо іх выпадковая сустрэча ў віленскім архіве натхніла яго на напісанне гэтага твора. Польская даследчыца-палітолаг запоўніла прабелы ў біяграфіі Максіма Танка, расказаўшы пра яго стасункі з віленскім інтэлігентам Станіславам Грынкевічам.

Новыя аспекты ў асэнсаванні паэтавай спадчыны выявіла прафесар, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры медыялогii i вэб-журналiстыкi БДУ Галіна Казіміраўна Тычко ў грунтоўным дакладзе “Творчасць Максіма Танка ў кантэксце беларускай паэзіі другой паловы 50–80-х гадоў ХХ стагоддзя”. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Святлана Уладзіміраўна Калядка пазнаёміла слухачоў з арыгінальным навуковым паведамленнем на тэму “Эмацыянальны свет паэзіі Максіма Танка”. Дакладам “Лінгвістычныя погляды Максіма Танка” пленарнае пасяджэнне на высокай ноце завяршыў кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Уладзімір Іванавіч Куліковіч.

Пасля перапынку праца працягнулася ў сямі секцыях: “Творчасць Максіма Танка: нацыянальны, еўрапейскі, сусветны кантэкст”, “Беларуская і сусветная літаратура на мяжы тысячагоддзяў: традыцыі і перспектывы”, “Літаратура ў сучаснай мультыкультурнай і інфармацыйнай прасторы”, “Нацыянальныя мовы ў гістарычна-культурным працэсе”, “Нацыянальныя мовы: сістэма і функцыянаванне”, “Нацыянальна-культурны, літаратуразнаўчы і лінгвістычны кампаненты сучаснай адукацыйнай прасторы”, “Праблемы сучаснага  літаратуразнаўства і мовазнаўства ў работах маладых даследчыкаў”. Варта адзначыць, што ў апошняй секцыі выступалі студэнты БДПУ, а таксама БДТУ і ГДУ. Можна спадзявацца, што ўдзел у канферэнцыі міжнароднага ўзроўню стане для іх добрым стымулам для навуковага развіцця.

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 120 гуманітарыяў з вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Гомеля, Брэста, Гродна, Віцебска, супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, бібліятэкары, радыёвядучыя, а таксама вядучыя вучоныя з Польшчы, Расіі, Кітая i iнш.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “ХІ Танкаўскія чытанні” ў чарговы раз пацвердзіла: шматгранная творчая асоба беларускага класіка, імя якога з гонарам носіць БДПУ, дае літаратуразнаўцам, лінгвістам, культуролагам і педагогам неабмежаваныя магчымасці для новых пошукаў і адкрыццяў, яднае прадстаўнікоў розных краін і нацыянальнасцей, садзейнічае наладжванню міжкультурных сувязей, усталяванню дзелавых і сяброўскіх кантактаў.