Гонар факультэта і ўніверсітэта
29 красавіка 2019 года адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ, дзе былі падведзены вынікі шматлікіх навуковых мерапрыемстваў і названы пераможцы конкурсаў.
Прадстаўнікі філалагічнага факультэта атрымалі перамогу ў чарырох намінацыях:
- Лепшы даклад на ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. Ім стаў даклад студэнткі 3 курса Юліі Казак “Праблемна-тэматычны дыяпазон цыкла вершаў “Маналог” А. Куляшова” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Наталля Віктараўна Заяц).
- Лепшая СНДЛ БДПУ. Другое месца заняла СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук Наталля Пятроўна Лобань, старшыня – Алена Рагілевіч).
- Лепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”. У конкурсе перамогу атрымала аўтар 23 публікацый, уладальніца стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтка 4 курса Юлія Рогава.
- Лепшы полікультурны праект. Ім прызнаны праект “Туркмена-рускі і руска-туркменскі слоўнік лінгвістычных і літаратуразнаўчых тэрмінаў” (аўтары – Лэйлі Барджакова, Раўшэн Хыдыраў, Зіяда Таджыбаева, Атамырат Сердараў, Махым Аннаклычава, Лале і Айгазэл Даўлетавы).
Пераможцаў павіншаваў рэктар Аляксандр Іванавіч Жук, прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава, загадчык НДС Павел Аккадзьевіч Мацюш, дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак і інш. Уручэнне ўзнагарод чаргавалася з выступленнямі лепшых мастацкіх калектываў БДПУ.
Віншуем пераможцаў!
Вы – гонар нашага факультэта і ўніверсітэта, надзея беларускай філалагічнай навукі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя