Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by 


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211

E-mail: lingva2006@bspu.by



Мы на карте:

События

Гаворка пра гаворкі

2021-02-23

У пятніцу, 19 лютага, на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылося выступленне Вадзіма Шклярыка, старшага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, філіяла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратура НАН Беларусі. Імпрэза прайшла ў рамках агульнарэспубліканскага і ўніверсітэцкага святкавання Дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Вадзім Аляксандравіч Шклярык расказаў студэнтам пра некаторыя аспекты дзейнасці Інстытута мовазнаўства і, у прыватнасці, аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. Пасля гэтага быў прадэманстраваны дакументальны фільма “Гаворкі Беларусі”, створаны супрацоўнікамі  Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі і сайта Onliner пры падтрымцы кампаніі А1.

Як вынікае з фільма, айчынныя дыялектолагі і ў XXI стагоддзі, у эпоху гаджэтаў і касмічных караблёў, вандруюць па вёсках у пошуках самабытнага, арыгінальнага, новага ці, можа, старадаўняга беларускага слова, якое гучала раней у канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, а цяпер ужываецца бабулямі ці дзядулямі над Сожам, Дзвіной, Прыпяццю ці Дрысай...

Дарэчы, цягам двух тыдняў, з 9 па 19 лютага, стужка “Гаворкі Беларусі” была таксама прадэманстравана ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, ліцэі БДУ і, натуральна, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Выступленне Вадзіма Шклярыка выклікала значную цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў, якія прысутнічалі на імпрэзе. Напрыканцы сустрэчы навуковец адказаў на пытанні прысутных.