Філфакаўцы вітаюць юбіляра...
26 лістапада ў 18 гадзін на базе ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна” адбылася творчая вечарына, праведзеная з нагоды 55-годдзя пісьменніка, публіцыста, выдаўца, намесніка старшыні Беларускага літаратурнага саюза “Полацкая галіна”, ганаровага члена Міжнароднай Федэрацыі рускамоўных пісьменнікаў Алега Мікалаевіча Зайцава.
Студэнты чацвёртага курса філалагічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка разам з дацэнтам кафедры беларускай і замежнай літаратуры Ліліяй Пятроўнай Леська прынялі ўдзел у шанаванні юбіляра, з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, паслухалі вершы ў аўтарскім выкананні.
Патрыятычны характар вершаваных твораў А.М. Зайцава, іх актуальнасць, шчымлівая адкрытасць паэта не пакінулі нікога абыякавым, студэнты падзякавалі юбіляра і пажадалі яму новых творчых поспехаў.