Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Дэкада студэнцкай навукі ў БДПУ

2018-04-18

18 красавіка 2018 года на філалагічным факультэце прайшла ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.

Мерапрыемства адбылося ў межах Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага” і стала адным з першых у шэрагу падзей Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ-2018.

У гэтым годзе ў праграме канферэнцыі заяўлены даклады каля 140 удзельнікаў з нашага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Адметнасць сёлетняга форуму маладых навукоўцаў – шырокая прадстаўнічаcць замежных гасцей: на секцыях выступілі студэнты і магістранты з Кітая і Расіі, а таксама студэнты філалагічнага факультэта БДПУ з Туркменістана. Як заўсёды, шмат было вучняў школ і гімназій – з Мінска, Барысава, Вілейкі, Лунінца, Мядзела.

Пленарнае пасяджэнне адкрыла намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц. З прывітальным словам да студэнтаў і школьнікаў звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. Уласным навуковым вопытам падзялілася выпускніца факультэта, а цяпер малодшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” Ірына Сяргееўна Мяцеліца.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады тых маладых даследчыкаў, хто ўжо мае пэўныя навуковыя дасягненні. Перад удзельнікамі канферэнцыі выступіла аўтар аднаго з дзесяці лепшых дакладаў мінулагодняй канферэнцыі Ганна Драбеня, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Юлія Рогава, Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў магістрант Марыя Рак.

Пасля перапынку праца працягнулася ў сямі секцыях:

1. “Нацыянальная мова ў гісторыка-культурным працэсе” – мадэратар Вольга Валянцінаўна Урбан, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

2. “Праблемы мовы: погляд маладых навукоўцаў”. Падсекцыя 1 – мадэратар Людміла Аляксандраўна Бяссонава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Падсекцыя 2 – мадэратары Аляксандра Уладзіміраўна Краўцова, Кацярына Пятроўна Лапунова, студэнткі 4 курса, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

3. “Міжкультурная камунікацыя: сучасны стан і перспектывы развіцця”. Падсекцыя 1 –  мадэратары Вераніка Пятроўна Скок, загадчык кафедры замежных моў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, Святлана Рыгораўна Клімчанка, старшы выкладчык; Падсекцыя 2 – мадэратары Мілана Міхайлаўна Міхалевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, Таццяна Васільеўна Пяцігор, старшы выкладчык.

4. “Літаратура ў рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – мадэратар Таццяна Пятроўна Хоміч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

5. “Замежная і руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні” – мадэратар Наталля Анатольеўна Развадоўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

6. “Актуальныя пытанні методыкі выкладання моў і літаратур” – мадэратар Ала Іванаўна Гараніна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

7. “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў” – мадэратары Вера Аляксандраўна Дайлідка, магістр педагагічных навук, аспірант, Віялета Ігараўна Радкевіч, магістр філалагічных навук, аспірант.

Студэнты і магістранты атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”, а вучні школ і гімназій былі ўзнагароджаны граматамі за паспяховае выступленне ад прарэктара БДПУ па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай.

Па водгуках мадэратараў, многія паведамленні заслугоўвалі самай высокай ацэнкі. Так, Людміла Аляксандраўна Бяссонава заўважыла, што асабліва арыгінальнымі аказаліліся выступленні студэнтаў з Паўночна-заходняга педагагічнага ўніверсітэта (Кітай, г. Ляньчжоў). Ала Іванаўна Гараніна расказала, што атрымала задавальненне ад кіравання секцыяй № 6: кожны даклад выклікаў сапраўдную дыскусію, што, несумненна, сведчыць пра зацікаўленасць маладых навукоўцаў.

На выніковае пасяджэнне Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”, якое пройдзе 27 красавіка, дэлегіраваны наступныя студэнты і магістранты:

  1. Воўк Лізавета, магістрант (н.к. – к.ф.н. Н.В. Даніловіч).
  2. Драбеня Ганна, 2 курс (н.к. – выкл. І.В. Валасюк).
  3. Занько Крысціна, 4 курс (н.к. – к.ф.н. А.У. Гранкіна).
  4. Рак Марыя, магістрант (н.к. – к.ф.н. І.М. Гоўзіч).
  5. Рогава Юлія, 3 курс (н.к. – к.ф.н. Т.У. Рацько).
  6. Сахар Вольга, 1 курс (н.к. – к.ф.н. Н.В. Заяц).
  7. Тарбецкая Дзіяна, 3 курс (н.к. – к.пед.н. А.І. Гараніна).
  8. Фендзіч Алена, 3 курс (н.к. – к.ф.н. Н.П. Лобань).
  9. Шапуцька Дар'я, 4 курс (н.к. – к.гіст.н. В.П. Скок).
  10. Чжан Цзыан, 3 курс, уключанае навучанне (н.к. – к.ф.н. Л.А. Бяссонава).

У хуткім часе ў “Вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ” выйдзе электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі, артыкулы якога папоўняць спіс публікацый адных удзельнікаў і стануць пачаткам навуковай біяграфіі для другіх.