Завяршыўся конкурс навуковых артыкулаў да Года навукі ў Беларусі
СНДЛ кафедры беларускай літаратуры і культуры “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” аб’яўляе аб завяршэнні конкурсу навуковых артыкулаў.
У конкурсе прынялі ўдзел маладыя літаратуразнаўцы, сябры СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”. Радуе той факт, што ў якасці навукоўцаў выступілі не толькі старшакурснікі Анатоль Глямбоцкі, Аляксандра Краўцова, Ганна Драбеня і іншыя, але студэнты першага курса Кацярына Каляда, Вольга Сахар, Ангеліна Клімава.
Актыўна далучыліся да конкурсу ўдзельнікі СНДЛ “Лингвокультурологический аспект изучения русского языка в вузе и школе” (навуковы кіраўнік – к.ф.н. Людміла Аляксандраўна Бяссонава). У выніку праблемнае поле матэрыялаў пашырылася, трансфармаваўся і сам конкурс.
Журы ў складзе намесніка дэкана па навуковай рабоце Наталлі Віктараўны Заяц, дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры Таццяны Пятроўны Хоміч, малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірыны Сяргееўны Мяцеліцы вырашыла не вызначаць пераможцу, а ўхваліць працу ўсіх студэнтаў.
Усе артыкулы ў хуткім часе будуць апублікаваны ў электронным зборніку, а іх аўтараў чакаюць імянныя сетыфікаты.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя