Віншуем Аляксандру Вінавараву!
Студэнтка 31-й групы Аляксандра Вінаварава стала пераможцай Літаратурнага конкурсу, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Журы на чале са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М.Пазняковым прызнала эсэ нашай студэнткі лепшым творам у намінацыі “Проза” (узроставая катэгорыя 18–22 гады).
Гэта не першае прызнанне літаратурнай адоранасці Аляксандры: у 2014 годзе тады яшчэ вучаніца 11-га класа УА “Сярэдняя школа № 3 г.Крупкі” стала аўтарам аднаго з лепшых твораў на Конкурсе сачыненняў пра настаўніка (да 100-годдзя БДПУ), а ў 2016 годзе заняла 1 месца ў конкурсе эсэ “Маладыя гады, маладыя жаданні...” .
Жадаем Аляксандры новых творчых удач і перамог! Магчыма, некалі на філалагічных факультэтах будзе вывучацца і яе літаратурны набытак.


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя