Віншуем з атрыманнем Гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Віншуем Алену Рагілевіч з атрыманнем Гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па навуковай тэме “Канатонімы з нацыянальна-культурным кампанентам у беларускіх мастацкіх тэкстах”.
Прэзідэнцкі стыпендыят, старшыня СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” Алена Рагілевіч атрымала Грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на распрацоўку навуковай тэмы “Канатонімы з нацыянальна-культурным кампанентам у беларускіх мастацкіх тэкстах”. Пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Наталлі Пятроўны Лобань Алена ўжо некалькі год паспяхова працуе над гэтай мовазнаўчай праблемай. Сярод яе навуковых дасягненняў – Дыплом ІІ ступені на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў (2017), перамога ў конкурсе “Лепшы студэнт у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць»” (2018), выступленні на шматлікіх міжнародных навуковых форумах, публікацыі ў сур’ёзных выданнях.
Віншуем уладальніцу гранта і навуковага кіраўніка з чарговым заслужаным поспехам! Жадаем натхнення і плёну ў працы!

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя